Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: летняя жыццярадасная песня як дзіцячая лічылка

26.06.2025 17:25
Мары дарослага чалавека, які не хоча расставацца з дзяцінствам, калі ўсё здавалася больш простым.
  ()         .
Леон Кшэсьняк (злева) у Чацвёртай праграме Польскага радыё з журналістам Дам'янам Сікорскім.Фота: Marta Nowak

Сёння я хачу вам прадставіць двух маладых польскіх выканаўцаў з песняй, загаловак якой нават немагчыма перакласці на беларускую мову. І завуць гэтых маладых людзей Леон Кшэсьняк і Віктар Дыдула. Яны разам запісалі песню пад назваю «Pętliczek».

Павел Леон Кшэсьняк (Paweł Leon Krześniak) выхоўваўся ў гарадку Аструда, на сцэне проста Леон (Leon). Скончыў Музычную акадэмію ў Гданьску, дзе вучыўся на джазавым і эстрадным аддзяленні — і ўжо некалькі гадоў паспяхова спалучае працу прадзюсара і вакаліста. Удзельнічаў у дзявятым сезоне шоу «The Voice of Poland». У 2022 годзе Леон выступіў на фестывалі ў Аполі, у канцэрце «Дэбюты». Ён таксама вядомы як прадзюсар і аўтар песень. За сваю працу ён быў узнагароджаны залатымі і плацінавымі дыскамі.

У 2025 годзе Леон пачаў новы этап — сольную кар’еру, што для яго было даволі натуральна, паколькі выканаўца сам піша тэксты і музыку. Музыкант плануе выпусціць першы альбом яшчэ сёлета. Леон грае на гітары і клавішных інструментах.

І другі выканаўца, які спявае з Леонам, - Віктар Дыдула (Wiktor Dyduła). Малады польскі спявак і аўтар песень з Гданьска. Пачынаў як самавук, выкладаў каверы на YouTube, выступіў у праграме The Voice of Poland, дзе заняў 4-е месца. Яго дэбютны сінгл „Dobrze wiesz, że tęsknię” (Ты добра ведаеш, што я сумую)атрымаў залаты дыск.

Дыдула спалучае эмацыянальны вакал з меланхоліяй поп-музыкі, у яго жывы кантакт з публікай. Сёння — адзін з самых яркіх маладых артыстаў польскай сцэны.

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні гэтых двух маладых таленавітых выканаўцаў. Песня называецца «Pętliczek». Кампазіцыя пра наша ўнутранае дзіця і мары пра бестурботнае жыццё, якое бывае ў дзяцінстве.

Gdy jestem w pętli i znam to miejsce już

gdy w sercu mętlik
a w uszach tylko szum
gdy coś mnie gnębi
brakuje kilku stóp
gdy jestem w pętli znów znów znów
pragnę z całych sił nie dotykać ziemi
lekkim jak powietrze być

nie dobudzaj mnie

chcę pozostać w mojej bajce
nie chce brudzić się
mnie codzienność nie dopadnie
nad chmurami z głową wysoko
obłoki dotykam nogą i tylko płynę z melodią
nie chcę budzić się
mnie codzienność nie dopadnie

bo ja wolę gdy mój każdy dzień jest inny

i nie mogę odróżnić jawy od snu
kotów od lwów
czy to zachód czy wschód
po po poplątałem słowa
w sumie lubię powtórki
który już raz biorę się w garść
i nie umiem dorosnąć
pragnę z całych sił nie dotykać ziemi
lekkim jak powietrze być

Калі я ў пастцы, ведаю гэтае месца, калі ў сэрцы блытаніна, а ў вушах толькі шум, калі нешта прыгнятае, не стае некалькіх крокаў, калі я ў пастцы зноў, зноў, зноў —

з усіх сіл я жадаю не дакранацца зямлі, быць лёгкім, як паветра.

Не будзі мяне — я хачу застацца ў сваёй казцы. Не хачу прачынацца — да мяне рэальнасць не дабярэцца. Над аблокамі, з галавой высока — нагой кранаю воблака, я проста плыву з мелодыяй. Не хачу прачынацца — да мяне рэальнасць не дабярэцца.

Бо я люблю, калі кожны дзень — іншы, калі не магу адрозніць сноў ад рэальнага жыцця, катоў ад ільвоў, захад ад усходу... Я зноў паблытаў словы, але мне нават падабаюцца паўторы. Я ў каторы ўжо раз бяру сябе ў рукі і ўсё не магу стаць дарослым.

З усіх сіл я жадаю не дакранацца зямлі, быць лёгкім, як паветра…

Вось  такія мары дарослага чалавека, які не хоча расставацца з дзяцінствам, калі ўсё здавалася больш простым.

І пачну разгляд кампазіцыі з загалоўка, які проста немагчыма перакласці на польскую мову, паколькі гэты выраз не перакладаецца. «Pętliczek» - гэта слова з дзіцячай прымаўкі, якая называецца «Entliczek pentliczek». Слова pentliczek не мае ўласнага канкрэтнага значэння. Гэта рыфма да слова entliczek. Гэтая дзіцячая лічылка выкарыстоўваецца для выбару чалавека, чарговасці, напрыклад, у гульні. Звярніце ўвагу на тое, што ў дзіцячай лічылцы pentliczek пішацца з літарамі е і n, а музыканты назвалі сваю песню «Pętliczek» — слова з насавым ę. Тут можа быць гульня слоў — pętliczek — ад pętla — пятля. Дарэчы, гэта пацвярджаюць словы «gdy jestem w pętli znów, znów, znów» (калі я ў пятлі зноў і зноў).

Gdy coś mnie gnębi, brakuje kilku stóp – gnębić мае некалькі значэнняў -  прыгнятаць, душыць — у кантэксце адносін, напрыклад, калі адна асоба цісне на іншую; трывожыць — калі гаворка пра сумленне або неадступную думку. Gnębi mnie poczucie winy - мяне грызе пачуццё віны, мяне трывожыць віна.

Nie dobudzaj mnie, chcę pozostać w mojej bajce – не будзі мяне (да канца), я хачу застацца ў сваёй казцы. Звярніце ўвагу, што аўтар не гаворыць «nie budź mnie», а «nie dobudzaj mnie». Dobudzać трэба чалавека, які моцна спіць. Яго мала проста разбудзіць (obudzić), а яшчэ трэба прыкласці намаганні, каб ён прачнуўся. Ён так моцна спіць, паколькі хоча застацца ў сваёй казцы – w swojej bajce.   

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы